У Энцыклапедыі ВКЛ чытаем расповяд пра магнатаў Іллінічаў (Ільлінічаў) на прыканцы якога ўзгадваецца шляхецкі род Іллінічаў (Ілінічаў) у Амсьціслаўскім павеце.
“У другой палове 17-18 стагоддях вядомы шляхецкі род Іллінічаў у Мсціслаўскім павеце, уладальнікаў маёнтка Кудрынічы, які мае іншае паходжанне”…
Здавалася, можна ставіць кропку, але я жадаю прыйсці да высноў сваім шляхам, таму пачынаю шукаць.
Ці можа быць так, што амсьціслаўскія шляхцічы-Ілінічы паходзяць ад таго ж продка Івашкі, што й магнацкі род, але ад іншага нашчадка гэтага Івашкі Іллініча?
Сумневы ўзьніклі таму, што ў дакумэнтах-вывадах на дваранства мсьціслаўскія Ілінічы выводзяцца якраз ад гэтага Івашкі. Ці яны сапраўды яго нашчадкі ці так жадалі быць ймі, што падрабілі дакумэнты?
Па дакумэнтах амсьціслаўскія Ілінічы валодалі: