Калі вы спрабавалі шукаць сваіх продкаў самастойна, то разумееце, што дзеля гэта трэба праглядаць сотні адсканаваных, часта рукапісных старонак вопісаў і дакументаў. Гэта дужа няёмка.
Іншая справа тэкставы пошук! Увёў патрэбнае слова і табе выдаліся ўсе вынікі за мілісекунду. Каб гэта стала магчымым, валанцёры складаюць свае ўласныя даведнікі і вопісы. Вы так сама можаце атрымаць доступ да валанцерскіх скарбніц, калі крыху папрацуце. Умовы ўдзелу для кожнай ініцыатывы свае, глядзіце іх асабліва.
- Свой асабісты архіў.
- Праект па алічбоўцы вопісаў НГАБа (Мінск).
- Стварэнне падрабязнага вопісу фонду 333, НГАБ (Мінск) Рэвізскія казкі Мінскай губерні.
- Стварэнне падрабязнага вопісу па фондах з Рэвізскімі казкамі Магілёўскай губерні.
- Праект “Жніво”. Дакументы па-за архівамі Беларусі.
- Спампоўка плёнак цалкам з сайта мармонаў FamilySearch.
- Індэксацыя метрычных кніг па паветах, даступных на FamilySearch.
- Аблічбоўка спраў Сялянскага Пазямельнага Банка РДГА (РГИА), ф. 592, 1884-1917 гг.
- Індэксацыя спраў Сялянскага Пазямельнага Банка РДГА (РГИА), ф. 592, 1884-1917 гг.
- Аблічбоўка Магілёўскіх Ведамасцей (газета 19 стагоддзя).
- Набыццё лічбавых копій у добрай якасьці (300 dpi) з ЦДГА (ЦГИА СПб) фонд 2292, вопіс 2 (метрычныя кнігі рымска-каталіцкіх касцёлаў Магілёўскай губерні).
- Індэксацыя МК па Магілёўскай губерні ЦДГА (ЦГИА СПб) фонд 2292, вопіс 2 (метрычныя кнігі рымска-каталіцкіх касцёлаў Магілёўскай губерні).
Падрабязней: https://forum.vgd.ru/6049/129883/