BELGEN.INFO

Генеалогія і гісторыя Беларусі

Кожны з нас – спадчыннік мноства радоў

Звычайна, кожны з нас носіць прозвішча аднаго са сваіх бацькоў, але пры гэтым мы — носьбіты ДНК дзьвух чалавек, тобак мы можам сказаць, што кожны з нас — прадстаўнік дзьвух радоў і дзьвух прозвішчаў. Але ж гэта калі браць да ўвагі толькі прозьвішчы бацькоў, бо па бабулях і дзядулях кожны з нас прадстаўнік ужо 4х прозвішчаў, а калі глядзець далей углыбь то па прабабаках і прадзедах прозьвішчаў будзе ужо 8, ну і гэтак далей…

Калі я ўяўляю сабе сваіх продкаў намаляваных на генеалагічным дрэве, то бачу, што ўсі мае продкі дзеляцца па чатырох вялікіх галінах у залежнасці ад месца жыхарства і саслоўі. Гэтыя чатыры вялікія галіны я называю стваламі.

Так, на маём сайце Вы знойдзеце звесткі пра чатыры ствалы:

Дудары – “добрасумленныя сяляне” и аднадворцы з Глушчыны;

Карчэўскія – продкі невысветленнага паходжання з Ігуменскага павета;

Карыткі – высакародныя шляхцічі з Мсціслаўскага павета, дзе кожнае другое прозвішча з прыдомкам;

Дарасевічы – таемная галіна ці то з усходу, ці то з захаду Беларусі.